Жителям Ворнян подарили "Чудеса зимней сказки"

18:00 / 24.01.2016
1
радость на всехЦікавы канцэрт “Цуды зімовай казкі” падрыхтавалі работнікі Варнянскага аддзела культуры і вольнага часу сумесна з дзіцячай школай мастацтваў для сваіх землякоў, каб Ражаство і Навагоднія святы запомніліся ім надоўга.

Заінтрыгаваныя шматабяцальнай рэкламай, жыхары Варнян запоўнілі залу задоўга да пачатку канцэрта. Не ўсядзелі ў хаце нават пажылыя гаспадыні, якім таксама было цікава паглядзець, чым парадуюць самадзейныя артысты, а таксама іх таленавітыя ўнукі і ўнучкі.
радость на всех1Як толькі прыгожая Фея ў бліскучым убранстве выйшла на сцэну і аб’явіла, што казка пачынаецца, зала дружна ўзарвалася апладысментамі. Такія эмоцыі захоўваліся на працягу ўсей праграмы, дзе былі танцы, вясёлыя песні і пацяшальныя гульні, прыняць удзел у якіх дзяцей і дарослых запрашаў вясёлы клоўн.
З вялікім задавальненнем сустракалі гледачы сольныя выступленні юных дараванняў, якія стараліся не саступаць сваім дарослым калегам па сцэне. Шчырымі апладысментамі ўзнагароджвалі прысутныя і гасцей з Астраўца.
Напэўна, святы на тое і існуюць, каб дастаўляць людзям радасць, ствараць добры настрой і даваць душэўную сілу.

-----------------------------------------
Іван ПЕТРЫК, фота аўтара.