Соломенная коллекция островчанки Елены Малышевой стала победителем областного конкурса

10:38 / 17.11.2016
конкурс рисунокМайстар па саломапляценню Астравецкага раённага Цэнтра культуры і народнай творчасці Алена Малышава атрымала дыплом І ступені і прыз глядацкіх сімпатый на абласной выставе-конкурсе “Саламяны цуд”.

Сямнаццаць майстроў з 13 раёнаў Гродзенскай вобласці прадставілі свае прыгожыя і арыгінальныя вырабы – усяго ў экспазіцыі было 133 работы. Усе яны ацэньваліся па наступных намінацыях: “Лепшая калекцыя”, “Лепшыя вырабы традыцыйнага саломапляцення”, “Лепшыя мастацкія вырабы з саломкі”, “Лепшы сувенір з саломкі”.

Сапраўдная чараўніца саломапляцення з Астраўца Алена Малышава прадэманстравала на конкурсе 12 работ. Іх арыгінальнасць, прыгажосць і высокая якасць не пакінулі абыякавымі ні членаў журы, ні гледачоў. Дарэчы, звычайныя наведвальнікі выставы таксама мелі магчымасць ацэньваць работы і вызначыць на іх погляд лепшага майстра. Для гэтага яны запісвалі прозвішча аўтара, чые вырабы асабліва ўразілі, на лісток і апускалі яго ў “чароўны кошык”.

У выніку астраўчанка Алена Малышава вярнулася дадому з дыпломам І ступені ў намінацыі “Лепшая калекцыя выставачных работ”, а таксама атрымала прыз глядацкіх сімпатый.

Віншуем таленавітага майстра з заслужанай перамогай!

Святлана Лета, метадыст па аматарскім аб’яднанні.