Праздник мудрости и таланта в Островце отметили концертом

13:07 / 04.10.2016
%d0%b4%d0%b5%d0%bd%d1%8c-%d0%bf%d0%be%d0%b6%d0%b8%d0%bb%d1%8b%d1%85-2016У мінулую суботу ў нашай краіне адзначаўся Дзень пажылых людзей. Урачыстае мерапрыемства, прысвечанае гэтаму святу, прайшло ў кінаканцэртнай зале “Астравец”.

– Наша задача – забяспечыць вам спакойную старасць і гарантаваную сацыяльную абарону, – сказала, павіншаваўшы шматлікіх гасцей свята, старшыня раённага Савета дэпутатаў Ірына Эдуардаўна Тальчук.

%d0%b4%d0%b5%d0%bd%d1%8c-%d0%bf%d0%be%d0%b6%d0%b8%d0%bb%d1%8b%d1%85-20161Старшыня раённага савета ветэранаў Расціслаў Арсенцьевіч Герт падзяліўся з гдедачамі ўспамінамі пра Астравец сваёй маладосці – многія з прысутных маглі б дапоўніць іх падрабязнасцямі свайго жыцця і працоўнай біяграфіі. Расціслаў Арсенцьевіч з гонарам адзначыў, што сённяшні Астравец – зусім не той пасёлак гарадскога тыпу, які сустракаў маладых спецыялістаў, што прыязджалі сюды па размеркаванні ў 60-70-ых гадах – наш зараз ужо горад добра ведаюць не толькі ў краіне, але і ў свеце.

А падарунак для ветэранаў зрабілі… самі ветэраны – найбольш актыўныя і таленавітыя з іх. Удзельнікі хору ветэранаў пад кіраўніцтвам Дануты Папені выканалі некалькі цудоўных песень. Парадавалі любімымі песнямі маладосці салісты – Ганна Варэйка, Ірына Тумко, Галіна Гіцэвіч, мужчынская група хору, а таксама вядомыя астравецкія кампазітары Аляксандр Альховік і Аляксандр Якіменка. Адну са сваіх шматлікіх песень выканала і ўсебакова адораная Людміла Кухарэвіч.

А канцэрт беларускага расіяніна (ці расійскага беларуса?) Валерыя Дзюміна доўжыўся ці не ўдвая больш запланаванага: гледачы спявалі разам з артыстам, танцавалі пад яго песні – і ніяк не хацелі адпускаць яго са сцэны.

%d0%b4%d0%b5%d0%bd%d1%8c-%d0%bf%d0%be%d0%b6%d0%b8%d0%bb%d1%8b%d1%85-20162У той дзень у кінаканцэртнай зале панаваў цёплы, хатні настрой – нібы сабраліся разам добрыя знаёмыя  і сябры, якім не так часта выпадае пабыць разам – і, сустрэўшыся, яны не хацелі развітвацца і імкнуліся як мага даўжэй пабыць разам.

Ніна АЛЯКСЕЕВА.