У студзені перамаглі Варняны
Закончыўся чарговы, пяты, этап галасавання ў раённым конкурсе “Астравецкай праўды” і аддзела адукацыі, спорту і турызму “Лепшы клас года”.
Хто стаў яго пераможцам па выніках студзеня, стала вядома ў 17.00 28 лютага. А напярэдадні і ў гэты дзень на сайце “АП” ішла барацьба паміж лідарамі конкурсу – гімназіяй №1 і Варнянскім НПК. У выніку перамогу з 4 939 галасамі святкавалі варнянскія школьнікі, якія апярэдзілі гімназістаў на 580 галасоў.
Нагадваем, што пераможцамі першага этапу галасавання былі школьнікі з Варнян, другога – з Гервяцкай школы, у трэцім этапе перамогу зноў святкавалі варнянцы, а ў чацвёртым – фартуна ўсміхнулася гімназістам.
Па колькасці набраных галасоў за 5 этапаў лідзіруюць “класныя класы” Варнянскага НПК, гімназіі №1 і Варонскага НПК. Перамагчы можа любы. Для гэтага дасылайце свае фотаздымкі і расповеды аб школьным жыцці ў лютым да 10 сакавіка на электронную пошту газеты ostrov_red@tut.by – і вызначым лепшы клас года разам!