Какие имена были популярными у наших предков 100 лет назад?

13:00 / 27.04.2013
1284
Тэмай фуршэту пасля адкрыцця выставы Алеся Сушы была гісторыя Вялікага Княства Літоўскага. І ў самы разгар спрэчкі (хто сапраўдны герой, а хто – так, пагуляць выйшаў) доктар Эгідыюс Мажынтас раптам сказаў: “Мы, літоўцы, маем значна менш нагодаў для прыпісвання сабе легендарных князёў ВКЛ. Але прыпісваем. І вельмі моцна шануем. І да гэтага часу даём сваім сынам імёны Кейстуціс, Альгірдас і інш. А вось вы, беларусы, чаму не шануеце сваіх продкаў? Няхай кожны з вас, вось так без падрыхтоўкі, назаве два старажытных імя свайго народа…” Да нашага гонару, мы назвалі. Хоць і з запінкамі. Хоць і злоўжываючы польскімі.

А нядаўна мне на вочы трапіў перапіс вернікаў Свірскай парафіі, зроблены ў 1909 годзе. Не ведаю, як сёння, а вось у той час да гэтай парафіі належалі вёскі Завідзіненты, Страча, Страчанка, Спонды, Жэлядзі, Навасёлкі, Вераб’і, Ёдзі, Горшавічы, Косцевічы, а таксама засценкі Падкасцёлак, Галубіна і многія іншыя, большасць з якіх сёння засталіся хіба што ў памяці старэйшых людзей. І, памятаючы “экзамен” доктара Мажынтаса, захацелася зрабіць “ператрус” імён. Якія імёны давалі дзецям у нашай старонцы сто гадоў таму?
Мужчынскія: Адам, Адольф, Алёйза, Альбін, Альфонс, Аляксандр, Амброзі, Андрэй, Антоні, Ануфры, Апалінары, Аўгустын, Баляслаў, Баніфацы, Бернард, Бернардын, Браніслаў, Вавжынец, Валенты, Валерыян, Вацлаў, Віктар, Вінцэнты, Віт, Віталіс, Вітольд, Геранім, Гіларыён, Гіпаліт, Дамінік, Данат, Дыанізі, Ёахім, Зыгмунд, Зыгмунт, Ігнацы, Ізыдор, Казімір, Калікст, Канстанты, Караль, Каятан, Клеафас, Клемэнс, Лаўрэнты, Леанард, Леон, Лукаш, Людамір, Людвік, Марыян, Марэк, Маўрыцы, Мацей, Мечыслаў, Мікалай, Міха, Міхал, Напалеон, Нарцыз, Нікадэм, Павел, Петр, Рамуальд, Руфін, Сільвестар, Станіслаў, Сымон, Тадэвуш, Тамаш, Уладзіслаў, Фабіян, Фелікс, Фларыян, Францішак, Шылан, Эдвард, Эдмунд, Эліаш, Юзаф, Юліян, Юры, Юстын, Ян, Яраслаў, Яфім, Яфрэм.
Самымі папулярнымі былі імёны Юзаф, Францішак, Эліяш, Станіслаў, Антоні, Ізыдор, Браніслаў, Зыгмунт, Міхал, Юліян, Бернард.
Жаночыя: Агата, Агнешка, Адэльфіна, Адэля, Актавія, Алімпія, Альбіна, Аляксандра, Анастазыя, Анна, Антаніна, Антонія, Анэля, Апалонія, Аўрэлія, Бальбіна, Барбара, Бенедыкта, Бенігна, Браніслава, Валентына, Валерыяна, Ванда, Вацлава, Вероніка, Вікторыя, Вінцентына, Владыслава, Габрыэля, Генавефа, Грасільда, Грызельда, Гэлена, Даміцэля, Ёанна, Зоф’я, Зузанна, Ізабэла, Ірэна, Казімера, Канстанцыя, Караліна, Катарына, Клара, Клементына, Крыстына, Кунегунда, Леакадыя, Леонія, Людвіка, Людвіна, Магдалена, Мальвіна, Марцэла, Марыя, Марыяна, Мелання, Міхаліна, Моніка, Паўліна, Пелагія, Петранэла, Плацыда, Пракседа, Разалія, Руфіна, Сабіна, Саламея, Станіслава, Стэфанія, Схаластыка, Тэафіля, Тэкля, Тэрэса, Уршуля, Фабіяна, Фелікса, Феліцыана, Феліцыя, Філамэна, Францішка, Цэліна, Цэцылія, Эва, Эвеліна, Элеанора, Эльжбета, Эмілія, Эўфразіна, Юзэфа, Юзэфіна, Юзэфата, Юлія, Юстына, Ядвіга.
Найбольш папулярнымі імёнамі былі Гэлена, Марыяна, Эмілія, Разалія, Анэля, Ганна, Станіслава, Стэфанія, Міхаліна, Алімпія.
Згадзіцеся, многія з пералічаных імёнаў сёння – вялікая рэдкасць. Але ж яны такія прыгожыя і мілагучныя! Магчыма, выбіраючы імя для свайго дзіцяці, варта звярнуцца да гэтага спісу стогадовай даўнасці. І калі вы выберыце свайму сыну ці дачцы такія імёны, яны будуць нашмат больш арыгінальнымі і лагічнымі, чым імя галоўнага героя чарговай мексіканскай ці бразільскай “мыльнай оперы”.


----------------------------------------
Падрыхтавала Ганна ЧАКУР.


Фота з сайта hv-life.ru.

Оставить комментарий
Текст сообщения*
Защита от автоматических сообщений