Будем с хлебом!

09:00 / 29.08.2015
Будем с хлебомГарачае летняе сонейка, якое не раз “добрым” словам успаміналі жыхары горада, дало магчымасць працаўнікам сельскай гаспадаркі хутка і якасна завяршыць уборку зерневых і зернебабовых, а ўсім нам упэўнена сказаць: “Будзем з хлебам – і яшчэ з якім!”

Лідары сёлетняй уборкі – Тадэвуш Іванавіч  Юркойць і Арцём Віктаравіч Бабойць Лідары сёлетняй уборкі – Тадэвуш Іванавіч
Юркойць і Арцём Віктаравіч Бабойць


Па выніках уборкі па стане на 25 жніўня астравецкія жнеяры, якія абмалацілі 98 працэнтаў раённых ніў – а гэта 90 957 тон зерня і зернебабовых, – займаюць 7 месца ў вобласці, дзе абмалочана 99 працэнтаў ніў. Сярэдняя ўраджайнасць па Гродзенскай вобласці складае 51,8 цэнтнера з гектара, па Астравецкім раёне – небывалыя 52,2 цэнтнера з гектара, што на 8,8 цэнтнера больш мінулагодніх 43,4. Да прыкладу, у Смаргонскім раёне, дзе на ўсе 100 працэнтаў справіліся з уборкай, ураджайнасць склала 50,5 цэнтнера з гектара, у Ашмянскім, дзе абмалочана 98 працэнтаў раённых ніў, ураджайнасць 43 цэнтнера з гектара.

У Аляксея Рышардавіча Масейкі і Уладзіміра  Іванавіча Мятлеўскага з СВК "Варняны"– дру- гая прыступка раённага спаборніцтва У Аляксея Рышардавіча Масейкі і Уладзіміра Іванавіча Мятлеўскага                           з СВК "Варняны"– другая прыступка раённага спаборніцтва


У лідары раённага жніва па валавым намалоце выйшаў СВК “Варняны” – 25 077 тон, у СВК “Гервяты” намалочана 22 449 тон, СВК “Гудагай” – 17 616 тон, СВК “Міхалішкі” – 13 494 тоны, РУП саўгас “Падольскі”– 12 321 тона. Самую вялікую ўраджайнасць атрымаў таксама СВК “Варняны” – 55,8 цэнтнера з гектара, на другім месцы замацаваўся СВК “Гервяты” – 55,7 цэнтнера з гектара, трэцяе месца ў СВК “Гудагай” – 55,2 цэнтнера з гектара.

Уладзімір Карлавіч Грынцэвіч сёлета перавёз больш за 3,5 тысячы тон збожжа і рапсу Уладзімір Карлавіч Грынцэвіч сёлета перавёз больш за 3,5 тысячы тон збожжа і рапсу


Аднак уздыхнуць з палёгкай можа толькі СВК “Гудагай”, які на сваіх палях не вырошчваў грэчку, а таму ўжо поўнасцю завяршыў сёлетнюю ўборачную кампанію. Усім астатнім гаспадаркам раёна засталося убраць гэтую культуру са сваіх палёў, і тады яны таксама змогуць перавесці дух.

Фёдар Вацлававіч Кірпа і Уладзімір Тадэвушавіч Гражуль, аператары зернесушылкі з СВК "Варняны" Фёдар Вацлававіч Кірпа і Уладзімір Тадэвушавіч Гражуль,                            аператары зернесушылкі з СВК "Варняны"

------------------------------------------
Падрыхтавала Вольга Хацяновіч.