Пытанне рэпарцёру: ці можна ў горадзе трымаць пасеку

14:27 / 14.06.2011
8347
У рэдакцыю газеты патэлефанавала жыхарка Астраўца А.В. Прохарава і пацікавілася: “Ці можна ў горадзе на шасці сотках прысядзібнага ўчастка трымаць пасеку з дваццаці пчаліных вуллёў?”.

Па адказ на пытанне мы звярнуліся да галоўнага ўрача раённага цэнтра гігіены і эпідэміялогіі Ганны Вітольдаўны Пашук. І вось што даведаліся:
–Згодна з тэхнічным кодэксам устаноўленай практыкі грамадзянам дазваляецца ўтрымліваць не больш чым пяць пчаліных вуллёў на прысядзібных зямельных участках. Але гэтае патрабаванне не распаўсюджваецца на грамадзян-пчалаводаў, пчаліныя пасекі якіх былі ўстаноўлены на належачых ім участках да 1 ліпеня 2009 года. Пры гэтым адлегласць ад пчалінных вуллёў да ўстаноўленых межаў участка, на якіх вуллі былі размешчаны пасля 1 ліпеня 2009 года, павінна быць не менш за пяць метраў.
У цяперашні час разглядаецца пытанне  аб унясенні змяненняў у тэхнічны кодэкс аб узгадненні размяшчэння вуллёў на ўчастку з тэрытарыяльнай санітарнай службай і сумежнымі домаўладальнікамі.


Каля тэлефона дзяжурыла Алена ЯРАШЭВІЧ.

Оставить комментарий
Текст сообщения*
Защита от автоматических сообщений