А колькі вы плаціце за ваду?

09:06 / 04.04.2011
8690

Неаднойчы даводзілася чуць скаргі гаспадароў: вады выкарыстоўваю мінімальную колькасць, а плачу – нібы за лазневы камбінат!
Што рабіць у такіх выпадках? Устанавіць лічыльнік, які дазволіць плаціць толькі за выкарыстаную колькасць вады. Аднак у што нам гэта абыдзецца? Ці вартая “аўчынка выдзелкі”?



Лічым, разважаем…

На беларускім рынку сантэхнічнага абсталявання прысутнічаюць як дарагія мадэлі лічыльнікаў з мінімальнай велічынёй пагрэшнасці, магчымасцю дыстанцыйнага зняцця паказчыкаў, так і “бюджэтныя” варыянты цалкам прымальнага, нават для сям’і з невялікім дастаткам, кошту.
Самая распаўсюджаная мадэль – тыпу ЕТ. Кошт: каля 60 000 беларускіх рублёў.
Лічыльнікі для халоднай і гарачай вады адрозніваюцца толькі маркіроўкай. Прынцып работы, як і кошт, у іх аднолькавы. Шмат хто жадае купить сантехнику. Таму, калі па той ці іншай прычыне ў краме не знайшлося мадэлі патрэбнага колеру, можаце смела набываць тую, што ёсць. Галоўнае – самому ў далейшым не пераблытаць паказчыкі.
Важна: лічыльнік павінен устанавіць спецыяліст, пажадана з арганізацыі, якая займаецца эксплуатацыяй вашага дома. Тое, што ў вас рукі растуць з патрэбнага месца і гэту няхітрую аперацыю вы ў стане ажыццявіць самастойна – значэння не мае. Паказанні такога лічыльніка спатрэбяцца хіба што толькі вам асабіста, для дамашняй статыстыкі. Эксплуатуючая арганізацыя – у нашым выпадку прадпрыемства жыллёва-камунальнай гаспадаркі – да ўвагі іх не прыме і разлічвацца прыйдзецца па ранейшай схеме.
Паслугі сантэхніка па ўстаноўцы лічыльніка каштуюць 20-30 тысяч беларускіх рублёў.
Тарыф за 1 метр кубічны халоднай вады з 1 лютага бягучага года складае Br467,5. Нават калі вы здолееце за месяц “выплюхаць” 10 кубоў, заплаціць прыйдзецца не больш Br5000.
Калі ж лічыльніка няма, то плата бярэцца з разліку: за аднаго пражываючага ў кватэры 200 літраў вады на чалавека ў дзень.


Эдуард СВІРЫД.

Оставить комментарий
Текст сообщения*
Защита от автоматических сообщений