Тысячу тонн зерна первыми в районе намолотили комбайнеры КСУП "Гервяты"

19:13 / 13.08.2017
6668

IMG_5212.jpg

Першымі ў Астравецкія раёне намалацілі тысячу тон збожжа хлебаробы КСУП “Гервяты”

Уборачная кампанія блізіцца да свайго экватару: палова плошчаў, занятых пад збожжавымі, абмалочана. Раскрылася галоўная інтрыга жніва: першым на Астравеччыне намалаціў тысячу тон збожжа камбайнерскі экіпаж КСУП “Гервяты” ў складзе Аляксея Масейкі і яго памочніка Вячаслава Бабарыкі. Літаральна сёння пад абед да іх далучыліся камбайнер Андрэй Вінцкусь і яго памочнік Аляксей Гудойць – таксама гервяцкія хлебаробы.

Старшыня Астравецкага раённага выканаўчага камітэта Ігар Шалудзін, яго першы намеснік, начальнік упраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання Руслан Сачко, старшыня райкама прафсаюза работнікаў аграпрамысловага коплексу Юрый Адула, выконваючы абавязкі дырэктара КСУП “Гервяты” Ігар Жданаў і лідар прафсаюзнай пярвічкі сельскагаспадарчага прадпрыемства Інэса Пятровіч прыехалі прама ў поле непадалёк ад вёскі Сакалойці, дзе хлебаробы ўбіралі ячмень, каб павіншаваць з заслужанай перамогай першых “тысячнікаў” Астравеччыны.

tys.jpg

Старшыня райвыканкама Ігар Шалудзін уручае падарунак першаму камбайнеру 'тысячніку' Аляксею Масейка

tys1.jpg

Віншаванні ад старшыні райкама прафсаюза работнікаў АПК Юрыя Адулы

Уручаючы грашовыя падарункі камбайнерам і іх памочнікам, якія першымі ў раёне намалацілі тысячу тон збожжа, Ігар Яраслававіч павіншаваў камбайнераў з выдатным вынікам і пажадаў, каб гервяцкія хлебаробы і надалей былі ў пераможцах жніўнага спаборніцтва.

– Премна, што сярод намалочаных у раёне 30 тысяч тон збожжа – дзве тысячы – гэта вашыя ўнёсак і заслуга, –  адзначыў старшыня райвыканкама.

Акрамя грашовай прэміі ад Гродзенскага абкама прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу, камбайнерскія экіпажы атрымалі грашовае заахвочванне ад прафсаюзнай арганізацыі КСУП “Гервяты”.

Па ўмовах жніўнага спаборніцтва галоўны аграном гаспадаркі, у якой камбайнеры першымі ў раёне намалацілі тысячу тон збожжа, таксама становіцца пераможцам жніва.

Ігар Яраслававіч павіншаваў з пераможным вынікам на ўборачнай кампаніі галоўнага агранома КСУП “Гервяты” Дзяніса Кірпу.

tys2.jpg

Віншаванні прымае галоўны аграном КСУП 'Гервяты' Дзяніс Кірпа

Акрамя гэтага, былі абмеркаваны злабадзённыя пытанні ўборачнай кампаніі: тэмпы жніва і ўраджайнасць збожжа, інфармаванасць працаўнікоў, занятых на ўборцы хлеба, пра аплату працы.

   З першых вуснаў

Камбайнер Аляксей Масейка:

– Тысяча тон не так проста далася. Працавалі ў полі да позняга вечара. Учора з Вячаславам намалацілі каля 170 тон, якіх не ставала да тысячы. Галоўнае – каб надвор’е не падводзіла, а за намі – справа не пастаіць! 

 Алена ГАНУЛІЧ, фота аўтара.

 


Текст: Алёна Ганулич
Оставить комментарий
Текст сообщения*
Защита от автоматических сообщений