Председатель республиканского комитета Белорусского профсоюза работников здравоохранения Роберт Часнойть вручил подарки гервятским хлеборобам

15:46 / 09.08.2017

uborkagervyty.jpg

На пульсе жніва трымаюць руку ўсе галіновыя прафсаюзы Беларусі. З падарункамі і цёплымі словамі ўдзячнасці за нялёгкую працу да хлебаробаў КСУП “Гервяты” завітаў наш зямляк, старшыня рэспубліканскага камітэта Беларускага прафесійнага саюза работнікаў аховы здароўя Роберт Аляксандравіч Часнойць.

uborkagervyty1.jpg

Сельскагаспадарчае прадпрыемства “Гервяты” было абрана нездарма: менавіта тут сваю працоўную дзейнасць у якасці ўрача пачынаў Роберт Часнойць.

–  Тыя часы ўспамінаю са шчымлівай настальгіяй, –  прызнаўся Роберт Аляксандравіч. – Усім калектывам бальніцы штогод мы дапамагалі калгасу капаць бульбу, палоць буракі. І гэтая нялёгкая праца не абцяжарвала, а наадварот – прыносіла задавальненне.

Ад рэспубліканскага прафсаюза работнікаў аховы здароўя падарункі – пледы, тэрмасы для ежы, электрачайнікі – атрымалі камбайнер Аляксей Масейка і яго памочнік Вячаслаў Бабарыка, вадзіцелі Уладзімір Штура і Вадзім Кацяш, а таксама аграном-аграхімік Аляксандр Кавалька.

uborkagervyty2.jpg

– Падчас жніва ўшаноўваюцца лепшыя камбайнерскія экіпажы, вадзіцелі – і гэта вельмі добрая і патрэбная традыцыя, –  развітваючыся з гервяцкімі хлебаробамі сказаў Роберт Аляксандравіч. – Быць у лідарах усе ўдзельнікі ўборачнай кампаніі не могуць, таму трэба імкнуцца адзначыць работу, калі яна добрая і сумленная, – кожнага ўдзельніка жніва.

Алена ГАНУЛІЧ, фота аўтара. 

Текст: