В Островецком районе проходит месячник охраны труда в организациях агропромышленного комплекса

10:03 / 17.04.2017

Па рашэнні Гродзенскага абласнога выканаўчага камітэта з 1 па 30 красавіка праходзіць месячнік бяспечнай працы ў арганізацыях аграпрамысловага комплексу вобласці.

Створаная пры Астравецкім раённым выканаўчым камітэце мабільная  група на мінулым тыдні высвятляла, якая тэхніка працуе на раённых  палетках, ці ўсе работнікі КСУП “Варняны”, “Гервяты” і “Гудагай” забяспечаны спецыяльнай вопраткай і сродкамі бяспекі.

82.jpg

– Месячнікі па ахове працы, якія праходзяць падчас правядзення вясенне-палявых работ ці ўборачнай кампаніі, сталі традыцыйнымі ў нашым раёне, – патлумачыла галоўны інжынер па ахове працы ўпраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання Рэната Іванаўна Яфімава. – Галоўная мэта, якую мы ставім перад сабой, – гэта не толькі праверыць прытрымліванне заканадаўства аб працы і ахове працы ў сельскагаспадарчых прадпрыемствах, але і аказаць практычную дапамогу па стварэнні бяспечных умоў.

На мінулым тыдні мабільная група, у складзе супрацоўнікаў упраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання, раённага цэнтра гігіены і эпідэміялогіі, упраўлення па працы, сацыяльнай абароне і занятасці, раённай прафсаюзнай арганізацыі, Смаргонскага міжраённага аддзела інспекцыі працы наведала пункты пратраўлівання насення на зернескладах, рамонтна-механічныя майстэрні КСУП “Варняны”, “Гервяты”, “Гудагай” і месцы правядзенне палявых работ.

83.jpg84.jpg

Падчас рэйду асаблівая ўвага была нададзена пратраўліванню насення і наяўнасці ў работнікаў сродкаў індывідуальнай аховы. Акрамя гэтага, члены мабільнай групы правяралі  ахоўныя загароджванні на кардонных цэпавых перадачах транспартных сродках, зернеахоўных загароджванняў на пратручвальніках і пагрузчыках насення, а таксама своечасовасць праходжання медыцынскага агляду вадзіцелямі і механізатарамі.

 – Падчас першага тыдня месячніку мабільная група наведала 9 вытворчых участкаў, выдала 3 рэкамендацыi аб выпраўленні 65 парушэнняў заканадаўства аб працы і аб ахове працы. Акрамя гэтага, прыпынена работа 9 станкоў, машын і іншага абсталявання, эксплуатацыя якіх несла пагрозу жыцця і здароўю работнікаў, – адзначыла Рэната Іванаўна. –  Падчас маніторынгу некаторыя выяўленыя парушэнні выпраўляліся на месцы.

Алена ЮРКОЙЦЬ

86.jpg

Факт

Па звестках Гродзенскага абласнога ўпраўлення дэпартамента дзяржаўнай інспекцыі працы, амаль кожны трэці выпадак вытворчага траўматызму з цяжкімі наступствамі адбыўся ў арганізацыях аграпрамысловага комплексу.

Лічбы: за мінулы год у выніку няшчасных выпадкаў загінулі 4 чалавекі, а цяжкія траўмы атрымалі 26 работнікаў сельскагаспадарчых прадпрыемстваў Гродзенскай вобласці.

Текст: Главный администратор
Фото: Антон Мальшевский