Что такое «пенсионерская» карточка

07:12 / 20.04.2019

434.jpgЖыхар Астравецкага раёна Канстанцін Іванавіч, які два месяцы назад пайшоў на заслужаны адпачынак, патэлефанаваў у рэдакцыю газеты з пытаннем: “Чуў, што пенсіянеры могуць атрымліваць пенсію на спецыяльныя карткі. Што гэта за карткі і дзе іх выдаюць?”

Такая “пенсіянерская” картка сапраўды існуе. Яна дазваляе людзям сталага ўзросту карыстацца сучаснымі выгодамі, асноўныя сярод якіх, не лічачы безнаяўнага атрымання грошай: бясплатнае апавяшчэнне на мабільны тэлефон пра залік і зняцце з яе сродкаў, магчымасць аплочваць камунальныя паслугі праз інтэрнэт-банкінг і нават атрымаць крэдыт. Акрамя таго, для ўладальнікаў такіх картак распрацавана сістэма зніжак і кэшбэкаў (калі кліенту на рахунак вяртаецца абумоўлены працэнт грошай пры разліку карткай у пэўных магазінах. – Заўв.аўт.).

Картка выдаецца тэрмінам на тры гады і лічыцца міжнароднай – так што карыстацца ёй можна і па-за межамі Беларусі.

Атрымаць “пенсіянерскую” картку можна як у Беларусбанку – яна называецца “Бархат”, так і ў Белаграпрамбанку – “Забота”. Набыць яе могуць не толькі пенсіянеры, але і тыя, каму да заслужанага адпачынку засталося тры месяцы.

Больш падрабязна пра ўмовы і выгоды “пенсіянерскіх” картак можна даведацца, звярнуўшыся непасрэдна ў астравецкія філіялы Беларусбанка і Белаграпрамбанка.


Текст:
Фото: из интернета