“Астравецкая праўда” - лепшая газета вобласці

10:55 / 22.06.2018
7421
2

Газета “Астравецкая праўда” ў чацвёрты раз прызнана лепшай газетай Гродзенскай вобласці.

IMG_0559.jpg

Падчас прэс-канферэнцыі губернатара Уладзіміра Краўцова, якую ён правёў у Ашмянах 21 чэрвеня, былі падведзены традыцыйныя вынікі спаборніцтва СМІ вобласці.

Рады паведаміць сваім чытачам, сябрам, падпісчыкам, што наша “Астравецкая праўда” ў чарговы – ужо ў чацвёрты раз! – стала пераможцай гэтага спаборніцтва сярод рэдакцый газет, зарэгістраваных у гарадах і раёнах з колькасцю насельніцтва менш 45 тысяч чалавек.

Спецыяльны знак – “Медыясферу” – і адпаведны дыплом Уладзімір Краўцоў уручыў галоўнаму рэдактару газеты Ніне Рыбік з пажаданнямі заставацца заўсёды першымі: сённяшні статус Астраўца да гэтага абавязвае.

IMG_3713.jpg

Што ж, будзем імкнуцца. А пакуль што віншуем усіх з нашай агульнай перамогай!

Текст: Администратор сайта
Комментарии
0
Людміла Багачова
Малайчынкі,  вы проста СУПЕР! Па-іншаму быць не можа!!!! Ніна Аляксееўна, так трымаць усёй вашай таленавітай камандзе!  Поспехаў ВАМ і далей.
Имя Цитировать 0
0
Ніна Рыбік
Дзякуй, Людміла Мікітаўна -- ад усёй нашай каманды! З такімі чытачамі і сябрамі мы проста не маем маральнага права быць горшымі
Имя Цитировать 0
Оставить комментарий
Текст сообщения*
Защита от автоматических сообщений