За бярозавікам – у лясніцтва

13:31 / 07.04.2018

Актыўны рух соку сёлета пачаўся на дэкаду пазней, чым летась. Тым не менш, лесаводы плануюць па максімуму выкарыстаць цёплыя сонечныя дні для нарыхтоўкі бярозавіку.

IMG_5056.JPG

Падсочваць дрэвы спецыялісты лясніцтваў пачалі ў сярэдзіне гэтага тыдня. Масавая нарыхтоўка соку павінна пачацца з дня на дзень.

Ужо з 9 красавіка бярозавік можна будзе набыць у лясніцтве па месцы жыхарства. Акрамя гэтага, можна будзе нарыхтаваць яго самастойна на вызначаным участку, які падкажа ляснік. Літр соку сёлета каштуе 20 капеек.

Каментарый спецыяліста

Начальнік вытворчага аддзела Віталь Шарэйка:

– Астравецкім лясгасам заключаны дагаворы на пастаўку соку з кампаніяй “АВС” (Беларусь) і “Страйкас” (Літва). Перад масавай нарыхтоўкай соку яго пробная партыя прайшла праверку ў Лідскім цэнтры стандартызацыі, метралогіі і сертыфікацыі. Якасць бярозавіку адпавядае ўсім нормам і патрабаванням.

Текст: Главный администратор