Александр Ляхович победил на чемпионате Беларуси по спортивной ходьбе
15:34 / 21.02.2017

Напрыканцы лютага ў Магілёве прайшоў чэмпіянат Рэспублікі Беларусь па лёгкай атлетыцы ў памяшканні. На працягу двух дзён спартсмены змагаліся ў розных лёгкаатлетычных відах.
У спартыўнай хадзьбе на дыстанцыі 10 кіламетраў не было роўных Аляксандру Ляховічу, які першы фінішаваў з часам 39:40.97. Варта адзначыць, што Аляксандр палепшыў свой асабісты вынік крыху больш, чым на 20 секунд.
Акрамя гэтага, грамадскае аб’яднанне “Беларуская федэрацыя лёгкай атлетыкі” па традыцыі вызначыла па трое лепшых спартсменаў і спартсменак па выніках спаборніцтваў, у іх ліку і Аляксандр Ляховіч.
Віншуем Аляксандра з чарговай перамогай і жадаем новых спартыўных вяршынь!
З першых вуснаў
– Я задаволены вынікам, які паказаў на рэспубліканскіх спаборніцтвах. У чацвёрты раз я перамог на зімовым лёгкаатлетычным чэмпіянаце, – у тэлефоннай размове паведаміў Аляксандр Ляховіч. – Хутка палячу на зборы ў Кіргізію, дзе буду актыўна рыхтавацца да адбору на Кубак Еўропы, які сёлета пройдзе ў Чэхіі.
Фота з уласнага архіву Аляксандра Ляховіча