Савет ветэранаў далучыўся да акцыі «Нашы дзеці»

14:05 / 29.12.2018
1007

Аж тры Дзеды Марозы адначасова завіталі да выхаванцаў дзіцячага дома сямейнага тыпу – так да рэспубліканскай акцыі «Нашы дзеці» далучыліся прадстаўнікі раённага савета ветэранаў.

IMG_7369.jpg

Ад чараўнікоў-ветэранаў дзеці атрымалі баксёрскія грушу і пальчаткі, санкі-лядзянкі, гульню настольны футбол і хатнюю дзіцячую горку.

– Гэта святочнае віншаванне супала са знамянальнай падзеяй нашай вялікай сям’і: тры гады таму мы адзначылі наваселле ў гэтым доме, – падзялілася гаспадыня дома Наталля Сінкевіч. – Вельмі прыемна атрымаць столькі падарункаў. Вялікі дзякуй за ўвагу да нас і за тое, што вы дорыце радасць дзецям.

IMG_7388.jpg

IMG_7378.jpg

IMG_7395.jpg

IMG_7402.jpg

IMG_7407.jpg


Текст: Светлана Фёдорова
Фото: Светлана Фёдорова
Оставить комментарий
Текст сообщения*
Защита от автоматических сообщений