На Островетчине отметили День памяти воинов-интернационалистов (будет обновлено)

08:01 / 18.02.2017
афган 115 лютага ў нашай краіне адзначаўся Дзень памяці воінаў-інтэрнацыяналістаў

З гэтай нагоды ў Астравецкім райвыканкаме адбылася сустрэча старшыні Ігара Яраслававіча Шалудзіна з людзьмі, якія не па чутках ведаюць, што такое свіст куль над галавой і выбухі гармат. Падчас сустрэчы старшыня высвятляў, якія праблемы зараз існуюць у воінаў-афганцаў, узняў пытанне ідэалагічнага выхавання моладзі, а таксама засяродзіў увагу на праблеме ўстаноўкі помніка воінам-інтэрнацыяналістам.

афган 2Пасля гэтага адбыўся традыцыйны мітынг астраўчан ля памятнага камяня воінам-інтэрнацыяналістам і аўтапрабег да магіл астраўчан, якія аддалі сваё жыццё падчас баявых дзеянняў у Афганістане.

(Падрабязнасці чытайце ў наступным нумары).

Антон МАЛЬШЭЎСКІ.