Школьница из Ворнян Даяна Юркойть победила на республиканском конкурсе "Сам себе дизайнер"

14:31 / 11.02.2017
Юркойть Даяна, Сам себе дизайнерНавучэнка Варнянскага ясляў-сада – сярэдняй школы Даяна Юркойць стала пераможцай  рэспубліканскага конкурсу  «Сам сабе дызайнер».

Напрыканцы студзеня ў мастацкай галерэі Міхаіла Савіцкага ў Мінску прайшла цырымонія ўзнагароджання пераможцаў апошняга этапу конкурсу «Сам сабе дызайнер» за 2016 год, які арганізаваў Беларусбанк.

Прыняць удзел у цырымоніі ўзнагароджання пашчасціла і шасцікласніцы Варнянскага НПК Юркойць Даяне. Па прапанове свайго настаўніка Валерыя Браніслававіча Дзежыца дзяўчынка да­слала работу на конкурс і была прызнана адным з лепшых юных дызайнераў банкаўскай карткі.

Гасцей свята чакалі не толькі падарункі ад арганізатараў, але і творчыя нумары ад выхаванцаў сталічных гурткоў і мастацкіх школ.

Даяна вярнулася дадому з прыемнымі ўражаннямі і жаданнем тварыць – цяпер яна хоча паспрабаваць сябе ў намінацыі «Самы тэхналагічны дызайн».

Пажадаем дзяўчынцы поспеху!

Наталля ТАМАШЭВІЧ, намеснік дырэктара Варнянскага НПК.