Гервятская амбулатория собрала подарки для детей из многодетных и малообеспеченных семей

14:01 / 16.01.2017
новогодние-конкурсыНапярэдадні навагодніх святаў у Гервяцкай амбулаторыі былі адчынены не толькі дзверы кабінета ўрача – тут расчыніла свае “дзверцы” скрынка – для неабыякавах сэрцаў, якая запрашала наведвальнікаў падзяліцца сваёй дабрынёй. Сюды можна было паскласці цацкі, пісьмовыя прылады, адзенне, сродкі гігіены, салодкія прысмакі. І дзіўна:  да скрынкі людзі прыходзілі часцей, чым на прыём да доктара.

А потым скрынка “аддала” ўсё, што ў яе паклалі, дзецям са шматдзетных і малазабяспечаных сем’яў.

Вось так проста нашы жыхары запалілі агеньчык радасці ў дзіцячых вачах.

Руслан ЯКУБЦЭВІЧ, загадчык Гервяцкай амбулаторыі.