"Астравецкая праўда" стала ближе

10:37 / 20.10.2016

qr-%d0%be%d1%82-2-%d0%b4%d0%b5%d0%ba%d0%b0%d0%b1%d1%80%d1%8fЗнаёмся, чытач – гэта QR-код “Астравецкай праўды”, з дапамогай якога вы хутка можаце перайсці на наш сайт у інтэрнэце, на якім змяшчаецца шмат інфармацыі, якая не ўвайшла ў газету.


Сёння усё часцей можна ўбачыць карцінкі з таямнічымі чорнымі квадрацікамі на белым фоне ў кутку рэкламнага плаката або афішы, на ўпакоўцы, на старонках газет і часопісаў і нават на візітоўках. Так што ж гэта за знак і для чаго ён патрэбны?


Гэты квадрацік – QR-код (QR code). Абрэвіятура «QR» расшыфроўваецца як «quick response», што ў перакладзе з англійскай – «хуткі водгук». Разумець гэта варта літаральна, бо QR-код уяўляе сабой двухмерны штрых-код, які змяшчае інфармацыю, на якую можна лёгка адгукнуцца, счытаўшы яе пры дапамозе спецыяльнага сканера на вашым мабільным тэлефоне.


Прыдуманы QR-код яшчэ ў 1994 годзе, аднак шырокае распаўсюджванне атрымаў толькі цяпер, калі, дзякуючы тэхнічнаму прагрэсу, павялічыліся магчымасці яго выкарыстання ў паўсядзённым жыцці.


Спадзяёмся, што дзякуючы гэтай навінцы тэхнічнага прагрэсу, наша сяброўства з чытачамі стане яшчэ больш моцным, а стасункі – хуткімі і мабільнымі.