В костёле святых Космы и Дамиана отметили парафиальный праздник
16:41 / 05.10.2016

Па запрашэнні пробашча парафіі, каноніка, ксяндза Юзафа Багдзевіча на парафіяльнае свята прыехалі біскуп Віцебскі Алег Буткевіч, святары са Смаргонскага і Ашмянскага раёнаў. Раздзяліць радасць з вернікамі парафіі святых Космы і Даміяна ў гэты дзень завіталі і пробашчы Астравецкага дэканату.




Напачатку імшы пробашч і ўдзячныя вернікі падзякавалі біскупу Алегу Буткевічу і ўсім, хто прыйшоў і прыехаў у ёё на ўрачыстасць святых Космы і Даміяна.
У гаміліі біскуп Алег Буткевіч звярнуў ўвагу на постаці святых мучанікаў Космы і Даміяна, якія бескарысна лячылі людзей; не адракліся ад сваёй веры нават пад невыноснымі катаваннямі і загінулі ў яе гонар.
– Мы павінны браць прыклад з гэтых святых. Справа не ў тым, што чалавек павінен адмаўляцца ад узнагароджання за сваю працу, як гэта рабілі браты-мучанікі, а ў яго адносінах да матэрыяльнага багацця. Чалавек веруючы павінен быць свабодным, – падкрэсліў іерарх. – А што такое свабода? Гэта магчымасць рабіць дабро. Адрозніць добрыя справы ад дрэнных магчыма толькі з дапамогай 10 Божых запаведзяў.



Цікава ведаць
* Браты-блізняты Косма і Даміян жылі ў ІІІ стагоддзі і былі хрысціянамі. Яны бясплатна лячылі людзей і дапамагалі патрабуючым. Пры імператары Дыялектыяне пачалося жорсткае ганенне хрысціян. Братоў доўга катавалі і патрабавалі адрачыся ад сваёй веры – але яны гэтага так і не зрабілі. Косма і Даміян загінулі мучаніцкай смерцю.
* Гэтыя святыя ўшаноўваюцца ва ўсім свеце як ва ўсходняй, так і ў заходняй традыцыях.
* Святыя Косма і Даміян лічацца апекунамі лекараў, урачоў, студэнтаў-медыкаў і фармацэўтаў. Іх дапамогі просяць пры розных хваробах.
Алена ЮРКОЙЦЬ, фота аўтара.