Прими участие в уборке берегов Сарочанских озёр!

08:07 / 26.09.2016
2
1319497353_agora_history_earthПаважаныя жыхары Астравеччыны, давайце прадоўжым пачатую вясной добрую справу!

Аграэкасядзіба “Камарышкі” запрашае ўсіх жадаючых прыняць удзел у вялікай валанцёрскай  уборцы любімага месца адпачынку – Сарачанскіх азёр.

Збор 1 кастрычніка каля вёскі Горшавічы ў 10.00. Плануецца прыбраць берагі возера Тумскае: ад вёскі Горшавічы да вёскі Тумкі. Па заканчэнні ўсіх чакае гарбата з мёдам, звараная на вогнішчы з травы скрыпень.

Усе падрабязнасці на сайце http://letsdoit.by і ў нашай групе “ВКонтакте” https://vk.com/zrobim_ostrovec, а таксама па тэлефоне +375296519501 – Аляксандр Дарашэвіч.

Далучайцеся!