В некоторых учреждениях образования Островецкого района будут новые директора

15:16 / 02.09.2016
1375614476Дырэктарам навучальна-педагагічнага комплекса “Варнянскі яслі-сад – сярэдняя школа” прызначана Алена Іванаўна Юркойць. Алена Іванаўна змяніла на гэтай пасадзе Надзею Андрэеўну Субач, якая прысвяціла кіраўніцтву гэтай  навучальнай установай  31 год.

Алена Іванаўна нарадзілася ў вёсцы Варона Астравецкага раёна. Закончыла Варнянскую сярэднюю школу, Гродзенскае педагагічнае вучылішча, Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Янкі Купалы.

Педагагічную дзейнасць Алена Іванаўна пачала ў 1992 годзе  з пасады выхавальніка Варнянскага дзіцячага сада. Пазней працавала настаўнікам хіміі і біялогіі Варонскай базавай школы, выхавальнікам Варнянскага дзіцячага сацыяльнага прытулку. З 2006 года з’яўлялася намеснікам дырэктара па вучэбнай рабоце Варнянскага НПК.

*****

Новыя дырэктары ў хуткім часе з’явяцца яшчэ ў дзвюх навучальных установах нашага раёна. Абавязкі дырэктара Рымдзюнскай  сярэдняй школы з літоўскай мовай навучання выконвае Людміла Міхайлаўна Апановіч, якая да прызначэння на новую пасаду працавала галоўным спецыялістам аддзела адукацыі, спорту і турызму.  А былы намеснік  дырэктара Варнянскага НПК  па вучэбнай рабоце Таццяна Уладзіславаўна Калтан  перайшла  ў сацыяльна-педагагічны цэнтр і цяпер  выконвае абавязкі яго дырэктара.

Алена ЯРАШЭВІЧ.