Предвыборная программа кандидата в депутаты Палаты представителей Национального собрания Республики Беларусь Ирины Вешторд

13:22 / 23.08.2016
3
ВештортПерадвыбарная праграма кандыдата ў дэпутаты Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Ірыны Зянонаўны Вештард.

Пра сябе


Я, Ірына Зянонаўна Вештард, нарадзілася ў в. Багушы Смаргонскага раёна ў 1953 годзе. Скончыла Смаргонскую школу-інтэрнат, скончыла Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт, працавала ў Каменскай сярэдняй школе Лагойскага раёна, працавала ў сярэдняй школе №3 г.Смаргоні, працавала інспектарам школ Смаргонскага гарвыканкама.

У 1990 годзе выбіралася дэпутатам Смаргонскага гарсавета, у 1995, 1999, 2003 гадах выбіралася дэпутатам Смаргонскага райсавета.

З 1991 года з’яўляюся сябрам Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамады), з 2011 года з’яўляюся старшынёй Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамады).

Мы, сябры Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамады) – прыхільнікі эвалюцыі і развіцця.

«Работу і Справядлівасць!» – наш галоўны перадвыбарчы лозунг. Уся наша дзейнасць будзе накіравана на іх дасягненне дзеля дабрабыту грамадзян нашай краіны.

Я – беларуска, люблю сваю краіну.  У парламенце я буду імкнуцца да стварэння моцнай, кампетэнтнай заканадаўчай, выканаўчай і судовай улады.

Для Смаргонскай выбарчай акругі №59 збіраюся зрабіць  наступнае:

  1. Спрыяць прыцягненню інвестыцый і новых тэхналогій, стварэнню новых высокааплатных рабочых месцаў;

  2. Спрыяць аптымізацыі работы грамадскага транспарта;

  3. Спрыяць добраўпарадка-ванню дваравых тэрыторый, рамонту і будаўніцтву новых дзі-цячых і спартыўных пляцовак;

  4. Спрыяць будаўніцтву дарог у сельскай мясцовасці з цвёрдым пакрыццём;

  5. Спрыяць правядзенню мерапрыемстваў па ўмацаванні здароўя грамадзян і павелічэнні чакаемай працягласці жыцця (умацаванне матэрыяльна-тэхнічнай базы і набыццё сучаснага дыягнастычнага абста-лявання, прыцягненне квалі-фікаваных спецыялістаў);

  6. Працаваць па пытаннях умацавання і захавання экалогіі рэгіёна;

  7. Гарантую ўважлівае стаўленне да запытаў і прапаноў грамадзян Смаргонскай выбарчай акругі №59. Буду адказна бараніць Вашы законныя і справядлівыя інтарэсы.


На ўзроўні краіны прапаную:

  1. 1. Мы – беларусы, ужо даўно не тутэйшыя, мы – народ з больш чым 1000-гадовай гісторыяй, у якога ёсць самабытная культура, сімвалы і мова. Будучы дэпутатам парламента, я, Ірына Вештард, буду бараніць гэтыя скарбы, якія гарантавалі нашу незалежнасць.

  2. Я за стварэнне ўстойлівай заканадаўчай базы, якая гарантуе ўпэўненасць і бяспеку для інвестараў, бізнеса і грамадзян. Гэта стане пачаткам новай эканамічнай палітыкі, заснаванай на мадэрнізацыі прадпрыемстваў, стварэнні новых рабочых месцаў, павышэнні ўзроўня зарплат, пенсій, сацыяльных дапамог;

  3. Я за адмену Дэкрэта аб “тунеядцах”. Праца гарантуецца нашай дзейнай Канстытуцыяй;

  4. Я за тое, каб вярнуць у сацыяльны стаж гады службы ў арміі, дэкрэтны адпачынак, гады вучобы ў навучальных установах;

  5. Я за правядзенне рэформы аховы здароўя і адукацыі. Неабходна гарантаваць аказанне ўсіх паслуг у дзяржаўных установах бясплатна і якасна, заканадаўча стымуляваць развіццё прыватных медыцынскіх і адукацыйных цэнтраў;

  6. Я за павагу да правоў чалавека. Выканаўчая ўлада, судовая сістэма і органы правапарадку павінны быць рэфармаваныя і стаць гарантам справядлівасці і абароны правоў грамадзян. Выступаю за ўвядзенне інстытута ўпаўнаважанага па правах дзіцяці.

  7. Мой папярэдні вопыт удзелу ў выбарчых кампаніях не дае мне падставы, каб сцвярджаць, што ранейшыя выбары былі справядлівымі, што падлік гала-соў быў празрыстым і адкрытым. Але ж я ведаю, што пад ляжачы камень вада не цячэ. Я ўдзельнічаю ў выбарах, каб набліжаць перамены дзеля росквіту нашай краіны, дзеля дабрабыту грамадзян нашай краіны.


Цяперашняя сістэма ўлады не мае здольнасцей, каб рэфармаваць сябе і эканоміку. Гэта зробім мы! Улада павінна быць змяняемай. Падтрымайце на выбарах кандыдатаў, вылучаных Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыяй (Грамада) і ў краіне пачнуцца доўгачаканыя змены.

Справядлівыя выбары і палітычная канкурэнцыя – гарантыя ўстойлівага развіцця краіны.

Дзякуй Вам за ўвагу! Будзем разам!

З павагай ваш кандыдат  Ірына Вештард.