Семья Синкевич из Островца собственным примером демонстрирует, что чужих детей не бывает

13:48 / 01.06.2016
про семью СинкевичКажуць, чужых дзяцей не бывае. Толькі гэтую ісціну часам аспрэчваюць дарослыя людзі – і тады з'яўляецца яшчэ адно разбітае сэрца, яшчэ адно асірацелае дзіця. І як добра, калі з'яўляюцца тыя, хто гатовы падтрымаць пакінутае дзіця, падарыць яму любоў і клопат.

про семью Синкевич домАдна з такіх – сям'я Сінкевіч з Астраўца. Канец мінулага года для Наталлі Іванаўны і Генадзя Эдуардавіча азнаменаваўся важнай падзеяй: яны сталі гаспадарамі толькі што пабудаванага двухпавярховага дома сямейнага тыпу з мэбляй і ўсім неабходным для жыцця.

про семью Синкевич1Сёння Наталля Іванаўна Сінкевіч працуе мамай дваццаць чатыры гадзіны ў суткі. Разам з мужам Генадзем яны выхоўваюць 11 дзяцей, шэсць з якіх – прыёмныя.

– Рашэнне ўзяць ў сваю сям'ю пакінутае дзіця прыйшло гады чатыры назад. Мы адчувалі, што можам даць абяздоленаму малышу не толькі дом, але і сямейную любоў і падтрымку, дапамагчы яму адаптавацца ў грамадстве, стаць маленькі чалавекам, якога любяць і падтрымліваюць, – расказвае Наталля Іванаўна Сінкевіч. – Планавалі падарыць сям'ю і шчасце адной дзяўчынцы, але тады ў нашым доме з'явіліся дзве сястрычкі Каця і Насця.

про семью Синкевич2Потым да іх дадаліся Крысціна, Ксюша, Ягор і Андрэй. Сёння вялікая і дружная сям'я Сінкевічаў жыве ў доме сямейнага тыпу, пабудаваным дзяржавай, і не дзеліць дзяцей на сваіх і чужых.

– Паўгода назад у нашай сям'і з'явіўся Ягор, – расказавае тата Генадзь Эдуардавіч. – Хлопчык цяжка ішоў на кантакт. Але аднойчы Ягор зайшоў на кухню і сказаў: «Ты мой тата» – гэта была найвялікшая радасць для ўсіх нас. З таго дня ён стаў мяняцца на вачах – з калючага, баязлівага хлопчыка ператварыўся ў актыўнага і стараннага.

про семью Синкевич3

про семью Синкевич4

про семью Синкевич5

про семью Синкевич6

про семью Синкевич7

про семью Синкевич8

про семью Синкевич9

про семью Синкевич10

про семью Синкевич11Сёння ўсе дзеці – Даша, дзве Насці, Дзіяна, Жэня, Інэса, Каця, Ягор, Крысціна і Ксюша – называюць Наташу і Генадзя мамай і татам, і іх шматгалосы хор штодзень радуе Сінкевічаў. Любові і клопату патрабуе ад дарослых і маленькі Андрэй, які пакуль што не можа выказаць свае пачуцці словамі, – але робіць гэта шчаслівай усмешкай. І мама і тата з задаваленнем аддаюць дзецям сваю любоў, дабрыню і чуласць.

Кажуць, чужых дзяцей не бывае. І любячыя сэрцы мамы і таты могуць растапіць лёд у дзіцячай душы.

Алена ЯРАШЭВІЧ, фота аўтара.