Отпразднуем День Победы вместе!

13:46 / 26.04.2016
ostrovets_by_день победы 20141У грандыёзнае дзейства абяцае выліцца святкаванне Дня Перамогі ў нашым раёне.

Пачнуцца святочныя мерапрыемствы 6 мая з традыцыйнага аўтапрабегу па месцах баявой славы раёна і велапрабегу.

Аўтапрабег пройдзе па двух маршрутах. На першым яго ўдзельнікі наведаюць памятнікі загінуўшым землякам і абеліскі ў вёсках Варняны (час пачатку ўрачыстага мітынгу – 10.15), Трокенікі (10.50), Быстрыца (11.25), Міхалішкі (12.00), Жукойні (12.35), Падольцы (13.00), Кямелішкі (13.35), Рытань (14.15). Другі пройдзе па вёсках Гудагай (10.10), Варона (10.55), Газа (11.25), Бабраўнікі (11.50), Чэхі (12.15), Гервяты (12.40), Рымдзюны (13.10), Гіры (13.40).

Асноўныя святочныя мерапрыемствы адбудуцца ў Дзень Перамогі.

У 10 гадзін пачнецца шэсце ветэранаў вайны і працы, кіраўнікоў органаў мясцовай улады, прадстаўнікоў працоўных калектываў, грамадскіх арганізацый, моладзі, вучняў школ ад цэнтральнай плошчы горада да помніка савецкім воінам і партызанам.

У 10.30 каля помніка адбудзецца мітынг “Зберагаем у сэрцы Вялікую Перамогу”.  Пасля ў лесапаркавай зоне пройдуць шматлікія культурныя, спартыўныя, забаўляльныя мерапрыемствы. У іх ліку – святочны канцэрт з удзелам астравецкіх артыстаў і творчых калектываў, гасцей з Ваўкавыска, ваеннага аркестра Смаргонскага пагранатрада, зорак беларускай эстрады; тэатралізаваная экспазіцыя “Каляндар Перамогі” з падвор’яў на тэму ваенных сюжэтаў; музей пад адкрытым небам “Каб унукі помнілі”; кінапалатка, дзе будуць дэманстравацца фільмы пра вайну; “Салдацкая паляна”, на якой усе ўдзельнікі свята змогуць адведаць салдацкай кашы з палявой кухні, паспрабаваць сябе ў разборцы і зборцы аўтамата, надзяванні агульнавайскавога ахоўнага камплекта; паказальныя выступленні раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях.

Аматары спартыўных спаборніцтваў змогуць памерацца сілай і спрытам, а балельшчыкі – “пахварэць” за сваіх куміраў. Для дзяцей таксама будзе арганізавана шмат забаў і атракцыёнаў. Увесь дзень у лесапарку будзе працаваць выязны гандаль.

Віншаванні і падарункі атрымаюць усе ветэраны Вялікай Айчыннай вайны – у тым ліку і тыя, хто не зможа прыйсці на свята.

Плануецца правесці акцыі “Кветкі Вялікай Перамогі”, “Зорка Перамогі” (стварэнне экспазіцыі з паветраных

шарыкаў) і многія іншыя цікавыя і прыгожыя мерапрыемствы.

У 18.00 пачнецца канцэрт вядомага бе ларускага гурта “Дзядзя Ваня”.

Закончыцца свята дыскатэкай у танцавальнай зале “Галактыка”.