Семиклассник из Ворнян стал победителем областного конкурса сочинений

09:54 / 05.04.2016
перо1Пераможцам абласнога этапу конкурсу сачыненняў, прымеркаванага да 55-годдзя Беларускага фонда міру, стаў сямікласнік Варнянскай школы Анатоль Рынкевіч.

У лютым бягучага года Беларускі фонд міру прапанаваў школьнікам і навучэнцам прафесіянальных ліцэяў стаць удзельнікамі конкурсу сачыненняў “Шчасце жыць у мірнай краіне”. На прапанову адгукнуліся 60 таленавітых дзяцей і падлеткаў з усіх раёнаў Прынёмання. У выніку журы выбрала дваццаць лепшых работ, якія ўвойдуць у асобны зборнік, падрыхтаваны ГА “Беларускі фонд міру”. Акрамя таго, усе пераможцы будуць узнагароджаны граматамі грамадскага аб’яднання і падарункамі.

-------------------------


Алена СВЕТЛАЯ.