В Островецкой детской школе искусств сменился руководитель

09:00 / 26.03.2016
школа искусств, новый видУ Астравецкай дзіцячай школе мастацтваў змяніўся кіраўнік – зараз яе ўзначальвае Святлана Чаславаўна Шаблінская.

Святлана Чаславаўна нарадзілася ў Астраўцы. Закончыла сярэднюю школу №1 г. Астравец і Лідскі дзяржаўны музычны каледж. Распачынаць працоўную дзейнасць малады спецыяліст вярнулася на родную Астравеччыну – у Міхалішкаўскую музычную школу.
Аднак Святлана Чаславаўна вырашыла не спыняцца на дасягнутым і паступіла ў Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Янкі Купалы на спецыяльнасць “Музычныя дысцыплыны”, які скончыла ў 2013 годзе.
За гады працы Святлана Чаславаўна прывіла любоў да музыкі многім дзецям. Яе звонкагалосы ўзорны калектыў “Міхалінкі” неаднойчы займаў пераможныя месцы на розных конкурсах, радаваў гледачоў непаўторным выкананнем і зараз вядомы не толькі ў нашым раёне, але і далёка за яго межамі.
Апошнія два гады Святлана Чаславаўна Шаблінская працавала настаўніцай харавога класа ў Астравецкай дзіцячай школе мастацтваў, а ў лютым яе прызначылі дырэктарам гэтай навучальнай установы.

---------------------------
Марына БАРОК.