Английский язык можно учить с песней

15:00 / 16.10.2015
учительница английскогоНастаўніца англійскай мовы Наталля Генадзьеўна Вянгроўская таксама не ўяўляе свайго жыцця без школы і лічыць сярэднюю школу №2 – роднай. Менавіта ў гэтых сценах яна вырашыла, што хоча стаць настаўніцай англійскай мовы.

– У пятым класе маім класным кіраўніком стала Ларыса Іванаўна Шаўчэнка. Яна ж выкладала ў нас і англійскую мову. Менавіта яна прадэманстравала нам, што беларусы могуць размаўляць як сапраўдныя англічане, – успамінае Наталля Генадзьеўна. – З таго дня я мэтанакіравана ішла да прафесіі настаўніка замежнай мовы.
І мара дзяўчынкі ажыццявілася. Пасля заканчэння Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы Наталля Генадзьеўна вярнулася на Астравеччыну і ўжо 12 гадоў працуе ў школе. Па жыцці Наташа заўсёды крочыць з песняй – таму што спявае яе душа. У мінулым годзе настаўніца ўдзельнічала ў абласным фестывалі педагагічных ідэй, на які распрацавала тэму выкладання англійскай мовы з дапамогай песень. Гэтую практыку яна шырока выкарыстоўвае і на сваіх уроках.
– Песня – гэта мая душа, – прызнаецца настаўніца. – Я вельмі люблю спяваць.
Дарэчы, нядаўна Наталля Генадзьеўна стала ўдзельніцай тэлевізійнага шоу «Поющие города» і сёння жыве ў чаканні паўфіналу.
Не ўяўляе свайго жыцця Наталля Генадзьеўна і без сям'і – мужа і дзяцей: яе сын Ваня вучыцца ў 3 класе, а дачка Аня – у другім.
– Ужо сёння я бачу, што Ані падабаецца мая прафесія, – расказвае Наталля Генадзьеўна. – Яна рыхтуе ўрокі, вядзе іх. І калі яна вырашыць стаць настаўніцай, то я падтрымаю яе выбар.

-----------------------------
Алена ЯРАШЭВІЧ.