Программа фестиваля традиционной культуры "Скарбы Гродзеншчыны"

07:50 / 18.09.2015
ПЛАКАТ -ПРОГРАММА
Рэгіянальны фестываль традыцыйнай культуры “Скарбы Гродзеншчыны” пройдзе ў Астраўцы 26 верасня 2015 года.


Святочныя мерапрыемствы пачнуцца ў кінаканцэртнай зале “Астравец” з прэзентацыі работы Астравецкага раённага аддзела традыцыйнай культуры і народнай творчасці. Тут жа адбудзецца “круглы стол”, прысвечаны тэме захавання і папулярызацыі рэгіянальных асаблівасцей традыцыйнай культуры Гродзеншчыны. У кінаканцэртнай зале будуць працаваць выставы традыцыйных рамёстваў і жывапісу Бірутэ Куцкайтэ.
Асноўныя мерапрыемствы фестывалю: адкрыццё, гала-канцэрт пераможцаў абласнога фестывалю рэгіянальнага фальклору “Панямоння жыватворныя крыніцы”, канцэрт творчых калектываў Астравецкага раёна, выступленне этнагурта “PAWA”, а таксама конкурс падворкаў з усіх раёнаў Гродзенскай вобласці, дзіцячыя атракцыёны, гульнёвая праграма “У Астраўцы сёння свята”, фальклорныя сюжэтна-гульнёвыя праграмы для дзяцей – пройдуць у лесапаркавай зоне Астраўца. Будзе працаваць выязны гандаль.

ПЛАКАТ -ПРОГРАММА