Назначен новый управляющий делами Островецкого райисполкома

10:00 / 07.09.2015
ostrovets_rikЗ 1 верасня бягучага года на пасаду кіраўніка справамі – начальніка кіраўніцтва справамі Астравецкага райвыканкама прызначана Наталля Вікенцьеўна Баніцэвіч.

Наталля Вікенцьеўна нарадзілася ў 1977 годзе ў г.п. Івянец Мінскай вобласці. У 1994 годзе закончыла Івянецкую сярэднюю школу. Вучылася ў Беларускім дзяржаўным універсітэце на філалагічным факультэце. Працоўную дзейнасць пачала ў Івянецкім доме-інтэрнаце з пасады педагога-арганізатара, выкладчыка беларускай мовы і літаратуры, пазней была прызначана намеснікам дырэктара гэтай жа ўстановы.
У 2008 годзе скончыла Акадэмію Упраўлення пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь. З верасня 2008 года жыве і працуе ў Астраўцы. У розныя гады займала пасады метадыста і загадчыка раённага вучэбна-метадычнага кабінета аддзела адукацыі. З 2010 года з'яўлялася намеснікам начальніка аддзела адукацыі, спорту і турызму.
Замужам, выхоўвае дачку Аліну, адзінаццацікласніцу СШ №1 г. Астравец.
Пажадаем Наталлі Вікенцьеўне Баніцэвіч поспехаў на новым для яе полі дзейнасці.

Алена ЯРАШЭВІЧ.