Гудагай запрашае на фэст!

17:00 / 15.07.2015
18-19 ліпеня ў парафіі Адведзінаў Найсвяцейшай Панны Марыі ў мястэчку Гудагай адбудуцца ўрачыстасці Маці Божай Шкаплернай.

Вернікі Гудагайскай парафіі разам з айцамі-кармялітамі і сёстрамі законнымі запрашаюць усіх жадаючых на супольную малітву і ўрачыстасць.

18 ліпеня

18.00 – Святая імша і заканчэнне навэнны да Маці Божай

Юбілей 25-годдзя святарства айца Бярнарда Радзіка OCD і айца Паўла Леліто OCD

20.00 – Крыжовая дарога на Кальварыі

23.15 – Нешпары пра Найсвяцейшую Панну Марыю з разважаннем

24.00 – Працэсія са свечкамі

Святая імша (узначаліць біскуп Аляксандр Кашкевіч)

Начное чуванне і адарацыя Найсвяцейшага Сакрамэнту

19 ліпеня

08.30 – Гадзінкі пра Найсвяцейшую Панну Марыю

09.30 – Святая імша на польскай мове (узначаліць біскуп Юрый Касабуцкі)

11.00 – Канцэрт

12.00 – Урачыстая адпустовая Святая імша (узначаліць біскуп Юзаф Станеўскі)

Юбілей 25-годдзя святарства айца Бярнарда Радзіка OCD і айца Паўла Леліто OCD