Школьница из Ворнян Водарина Авгуль награждена Дипломом Министерства образования за участие в республиканском конкурсе "Эко-эрудит"

17:00 / 30.06.2015
Варнянскае школьнае лясніцтва стала другім на абласным аглядзе-конкурсе, у якім прынялі ўдзел 26 устаноў адукацыі з 14 раёнаў Гродзенскай вобласці.


Агляд-конкурс праводзіўся ў два этапы. Спачатку быў завочны этап, на які школьнікі прадстаўлялі справаздачы з фотаздымкамі, якія ілюстравалі справы юных лесаводаў.

Па выніках завочнага этапу лепшыя школьныя лясніцтвы выйшлі ў другі тур. Тут юным лесаводам неабходна было творча прадставіць сябе і падрыхтаваць выступленне агітбрыгады.

І ў варнянскіх школьнікаў гэта атрымалася на «выдатна» – на Астравеччыну яны вярнуліся з Дыпломам ІІ ступені.

Больш таго, Вадарына Аўгуль, Анжаліка Масойць, Інэса Браніцкая, Вадзім Ількевіч і Рамуальд Сянюць былі ўключаны ў зборную каманду Гродзенскай вобласці і сталі ўдзельнікамі рэспубліканскага злёту юных лесаводаў.

На працягу двух дзён прадстаўнікі школьных лясніцтваў з усёй краіны змагаліся за званне лепшай каманды: удзельнічалі ў экалагічных конкурсах, рашалі тэарэтычныя і практычныя заданні, выступалі з дакладамі.

І ў выніку Дыпломам Міністэрства адукацыі за ўдзел у рэспубліканскім конкурсе «Эка-эрудыт» была ўзнагароджана Вадарына Аўгуль.


---------------------------

Алена ЯРАШЭВІЧ.