Программа празднования Дня Независимости Республики Беларусь

08:00 / 29.06.2015
Святочныя мерапрыемствы, прымеркаваныя да галоўнага свята нашай краіны – Дня Незалежнасці Рэспублікі Беларусь, пачнуцца 1 ліпеня ў чытальнай зале Астравецкай раённай бібліятэкі. У 11 гадзін тут пройдзе творчая сустрэча паэтаў і пісьменнікаў Астравеччыны.

2 ліпеня ў 15.00 у кінаканцэртнай зале «Астравец» пройдзе ўрачысты сход «Беларусь – ад вызвалення да незалежнасці». У рамках яго адбудзецца акцыя Беларускага рэспубліканскага саюза моладзі «Квітней, Беларусь!», эстрадны канцэрт зорак беларускай эстрады Івана Буслая, Дарыі, Аляксея Гроса. А закончыцца мерапрыемства агульнарэспубліканскай акцыяй «Праспяваем гімн разам!» і ўскладаннем кветак і вянкоў да помніка савецкім воінам і партызанам.

3 ліпеня ў 15.00 у аграгарадку Міхалішкі пройдзе святочны канцэрт Іўеўскага Дома культуры «Беларусь у маім сэрцы», а ў 19.00 у кінаканцэртнай зале «Астравец» адбудзецца паказ відэафільма «Дарога на Берлін».

2 і 3 ліпеня ў лесапаркавай зоне ўсе жадаючыя змогуць стаць удзельнікамі гульні ў пэйнтбол.

4 ліпеня ў 22 гадзіны Астравецкі раённы Цэнтр культуры і народнай творчасці запрашае ўсіх ў танцавальную залу «Галактыка» на дыскатэчную праграму «Мы – будучыня Беларусі», падчас якой пройдзе пеннае шоу.

6 ліпеня раённая арганізацыя РГА «Белая Русь» у цэнтральнай раённай бальніцы правядзе акцыю «Белая Русь – з любоўю да дзяцей!».

А 10-11 ліпеня ў Альхоўцы адбудзецца раённы турыстычны злёт працоўных калектываў, прысвечаны Дню Незалежнасці Рэспублікі Беларусь.