В Островце построят станцию переливания крови

14:00 / 16.06.2015
2
Пра гэта паведаміў журналістам дырэктар РНПЦ трансфузіялогіі і медыцынскіх біятэхналогій Генадзь Хулуп.


Як адзначыў Генадзь Хулуп, будаўніцтва гэтай станцыі пералівання крыві было запланавана, і ў сувязі з атамнай электрастанцыяй ёй надаецца асаблівая ўвага.

«Рэкамендавалі спецыялістам спраектаваць адну з самых сучасных станцый менавіта для гэтага рэгіёну з улікам таго, што там будзе досыць вялікая колькасць жыхароў», – сказаў дырэктар РНПЦ. «З Астраўца прыязджала кіраўніцтва. Мы некалькі разоў сустракаліся, праглядалі магчымыя варыянты планавання гэтай станцыі: дзе будзе непасрэдна донарская зала, дзе будзе захоўвацца плазма, якія ўмовы. Мы хочам, каб там было ўсё самае лепшае, перадавое», – адзначыў Генадзь Хулуп. Паводле яго слоў, будуць выкарыстаныя лепшыя напрацоўкі Расіі, а таксама службы крыві Беларусі.

БелТА.