Назначен новый прокурор Островецкого района

09:15 / 28.01.2015
Загадам генеральнага пракурора Рэспублікі Беларусь з 19 студзеня 2015 года Уладзімір Мікалаевіч Лось назначаны пракурорам Астравецкага раёна.


Уладзімір Мікалаевіч нарадзіўся 15 сакавіка 1985 года ў Смаргонскім раёне. У 2002 годзе паступіў у Акадэмію кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь на спецыяльнасць “Дзяржаўнае кіраванне і права”.

Працоўную дзейнасць Уладзімір Мікалаевіч пачынаў у якасці стажора ў пракуратуры Астравецкага раёна. Са студзеня 2008 года працаваў тут на пасадзе памочніка пракурора. З лютага 2012 года па студзень 2015 – намеснік пракурора Ашмянскага раёна. Зараз Уладзімір Мікалаевіч узначальвае пракуратуру Астравецкага раёна.

Жадаем новаму пракурору поспехаў на гэтай адказнай пасадзе.


------------------------------

Марына МАЦКЕВІЧ.