Напоминаем правила перевозки детей

18:00 / 25.01.2015
4
У 2014 годзе дзеці да 16 гадоў сталі ўдзельнікамі 429 дарожна-транспартных здарэнняў на тэрыторыі Беларусі. У 2013 годзе ў нашым раёне адно дзіця атрымала раненні ў дарожна-транспартным здарэнні, а ў 2014 – ужо трое.


З 14 па 23 студзеня праводзілася акцыя па папярэджванні ДТЗ з удзелам непаўналетніх “Бяспека дзяцей – прыярытэт для дарослых!”, падчас якой арганізоўваліся рэйды супрацоўнікаў Дзяржаўтаінспекцыі, накіраваныя на прафілактычную работу па папярэджванні парушэнняў правілаў дарожнага руху дзецьмі і іх бацькамі.

Нагадваем, што з 16 студзеня ў легкавым аўтамабілі з рамянямі бяспекі перавозка дзяцей ажыццяўляецца з выкарыстаннем:

- дзіцячых утрымліваючых прыстасаванняў, якія адпавядаюць вазе і росту дзіцяці да 5 гадоў;

- дзіцячых утрымліваючых прыстасаванняў, якія адпавядаюць вазе і росту дзіцяці, іншых сродкаў (бустэраў, спецыяльных падушак для сядзення, дадатковых сядзенняў), якія дазваляюць бяспечна прышпіліць дзіця ва ўзросце ад 5 да 12 гадоў.

Можна перавозіць дзяцей да 12 гадоў без выкарыстання пералічаных прыстасаванняў пры ўмове, калі іх рост перавышае 150 сантыметраў, а таксама ў таксі.

Забараняецца перавозка дзяцей на пярэднім сядзенні легкавога аўтамабіля з выкарыстаннем дзіцячых утрымліваючых прыстасаванняў, калі іх спінка развернутая да лабавога шкла; калі пярэдняе сядзенне мае падушку бяспекі – за выключэннем, калі яе механізм адключаны.

У аўтобусе кожнае дзіця павінна быць забяспечана асобным пасадачным месцам, а ў салоне павінна быць не менш аднаго паўналетняга суправаджаючага на дваццаць дзяцей.

За парушэнне правіл перавозкі пасажыраў вадзіцель можа быць пакараны штрафам у памеры да 4 базавых велічынь (да 720 тысяч рублёў). Не ігнаруйце правілы, каб пасля не расплачвацца – магчыма, нават жыццём дзіцяці.


--------------------------------

У. АЛЕКСАНДРОВІЧ, начальнік ДАІ.