Островецкая школьница примет участие в финальном этапе олимпиады Союзного государства

08:00 / 25.10.2014
Чарговую перамогу атрымала вучаніца сярэдняй школы №1 г. Астравец Маргарыта Шаўчэнка.


Спачатку дзяўчына стала ўдзельніцай раённага этапу алімпіяды Саюзнай дзяржавы «Расія і Беларусь: гістарычная і духоўная супольнасць», а потым упэўнена прайшла і абласны адбор.

У будучыні Маргарыта Шаўчэнка прыме ўдзел у фінальным этапе алімпіяды, які пройдзе ў Смаленску.

Пажадаем нашай зямлячцы ўдалага выступлення.


---------------------------

Алена ЯРАШЭВІЧ.