Районный праздник "Дажынкі-2014" пройдёт в Гервятах 20 сентября

08:00 / 02.09.2014
У праграме:
тэатралізаванае адкрыццё свята і вінша-ванне перадавікоў сельскай гаспадаркі,
падвядзенне вынікаў конкурсу на лепшую аб'ёмную фігуру, лепшы сноп і каравай,
канцэрты аматарскай самадзейнасці раёна,
выступленні эстраднага спевака Сашы Нема і кавер-групы «Огонек-бэнд».
На працягу дня будуць працаваць гандлёвыя рады і дзіцячыя атракцыёны, выстава сельгастэхнікі і кірмаш народных майстроў, пройдуць спартыўныя спаборніцтвы, дыскатэка.
Вечарам у танцавальнай зале «Галактыка» (Астравец) адбудзецца дыскатэка з удзелам лепшых дзі-джэяў горада Мінска і неонавае шоу.
Кожную гадзіну з Астраўца ў Гервяты будзе курсіраваць маршрутны аўтобус.
Больш падрабязная праграма свята працаўнікоў вёскі «Дажынкі-2014» будзе надрукавана напярэдадні свята.
Прыязджайце на свята – павіншуем працаўнікоў сельскай гаспадаркі разам!