Костёл Святой Троицы в Гервятах приглашает на концерт органной и вокальной музыки

12:00 / 03.11.2013

На гэты раз дабрачынны канцэрт арганнай і вакальнай музыкі будзе насіць назву “Рэквіем” – ён будзе прысвечаны памяці тых, хто ўжо адышоў да Бога. У праграме І-С. Бах, Б. Пергалезі, М. Агінскі, Дж. Качыні… – адным словам, феерыя цудоўных гукаў.


Выканаўцы: лаўрэаты міжнародных конкурсаў Аляксандр Музыкантаў (саліст Белдзяржфілармоніі), Таццяна Глазунова (салістка аркестра Фінберга), вакальны ансамбль "Арнамент" і гервяцкі маэстра – магістр музыкалогіі, арганіст Андрэй Міхновіч.
Канцэрт адбудзецца 16 лістапада ў 16.00 у касцёле Святой Тройцы ў Гервятах.


Сяброўская парада (ад рэдакцыі): паколькі на Гервяцкіх канцэртах заўсёды аншлаг, раім білеты набываць загадзя.