Островецкий главврач Валентин Точеный признан лучшим руководителем Гродненщины

16:27 / 17.05.2012
1

Галоўны ўрач Астравецкай раённай бальніцы Валянцін Ігнатавіч Тачоны прызнаны лепшым кіраўніком устаноў аховы здароўя Гродзенскай вобласці па выніках работы за мінулы год.


Валянцін Ігнатавіч вядомы не толькі ў нашым раёне, але і далёка за яго межамі як дальнабачны і мудры кіраўнік, які шмат зрабіў для развіцця ўстаноў аховы здароўя Астравеччыны – нездарма ж за вопытам у нашу раённую бальніцу, якая, нагадаем, па выніках работы за мінулы год таксама прызнана лепшай у вобласці, едуць многія дэлегацыі. І такая высокая адзнака яго заслуг перад усёй сістэмай аховы здароўя вобласці цалкам заслужаная.


Адпаведны дыплом і каштоўны падарунак на ўрачыстым мерапрыемстве, якое прайшло ў Гродне 1 мая, падчас Свята працы, В.І. Тачонаму ўручыў старшыня Гродзенскага абласнога выканаўчага камітэта Сямён Барысавіч Шапіра.



Ніна АЛЯКСЕЕВА.