В пункте пропуска "Котловка" задержаны запчасти

14:58 / 15.05.2012

У пункце пропуску Катлоўка пагранічнікі спынілі незаконны перавоз аўтазапчастак.


Знайсці кантрабанду ўдалося з дапамогай прыбора “Рэгула 3002”. Пры аглядзе мікрааўтобуса “Пежо”, які ехаў з Літвы ў Беларусь і за рулём якога знаходзіўся 40-гадовы беларус, у месцы для запаснога кола пагранічнікі знайшлі 52 аўтазапчасткі да легкавых аўтамабіляў.


Папярэдні кошт знаходкі – 102 мільёны 150 тысяч рублёў. Аўтазапчасткі канфіскаваны супрацоўнікамі Ашмянскай мытні.



Аляксандр КОЛАБАЎ,  памочнік начальніка Смаргонскай пагрангрупы па рабоце са СМІ.