Конкурс "Мисс "Астравецкая праўда" завершился – время подвести итоги...
Спачатку крыху статыстыкі. Старонку нашага сайта, дзе былі размешчаны фота прыгажунь, за няпоўныя два месяцы наведалі 3390 чалавек, пераважная большасць іх аддалі свае галасы за тую ці іншую канкурсантку. Свае каментарыі пакінулі 167 самых зацікаўленых наведвальнікаў.
Выходзіць, меў рацыю паэт, калі сказаў: калі зоркі запальваюцца – гэта некаму патрэбна? Як напісала ў сваім каментарыі адна з наведвальніц сайта, “шэрым і аднастайным было б наша жыццё, калі б не існавалі такія конкурсы. Прыгожае абуджае добрае. Усе ўдзельніцы вартыя перамогі. Конкурс «Міс «АП» – гэта вясна, прыгажосць, светлыя надзеі… Няма сумнення, што самыя прыгожыя дзяўчаты – у нашым горадзе!
З ёй нельга не пагадзіцца. Як, напэўна, і з тым, што непрыгожых дзяўчат не бывае – як не можа быць непрыгожым квітнеючы вясной сад. Градацыя адбываецца ў амаль няўмоўных нюансах: проста прыгожая, асляпляльна прыгожая, рамантычна прыгожая, вытанчана прыгожая, захапляльна прыгожая, проста цуд – ну і гэтак далей. І таму падвесці вынікі конкурсу “Міс “Астравецкая праўда” было даволі складана.
Хай даруюць мне наведвальнікі сайта, але ім, мне здаецца, было прасцей. Большасць з іх вызначаліся са сваімі сімпатыямі, зыходзячы з факта асабістага знаёмства з канкурсанткамі – і не хавалі гэтага ў сваіх каментарыях.
Вось толькі некаторыя, самыя яркія і шчырыя з іх:
Анна Лукашевич – это мой ангел-хранитель, она не только очень красивая девушка, но и замечательный человек! Я таких людей, как Анюта, никогда в жизни не встречала!!! Боже, я даже не знаю, какие нужно подобрать слова, чтобы описать такое СОКРОВИЩЕ!!! Да и не нужно слов… все и так понятно)) Спасибо большое, Анюточка моя любименькая, солнышко моё, что ты есть в моей жизни и наполняешь её смыслом….Знай, что я тебя очень сильно люблю! И ты самая лучшая и САМАЯ ДОСТОЙНАЯ! ТЫ ЛУЧШАЯ! ТЫ МОЁ СЧАСТЬЕ!
***
Иннуля Кончанин – без вариантов! Сама нежность!
***
Светлана Стефанович – самая обаятельная девушка! Настоящий знаток моды. Красивая, неподдельная, современная и уверенно идущая вперёд! Одним словом, я в восторге от этой претендентки!!!
***
Отдаю свой голос за Наташку Лосинец! Она самая, самая, самая обворожительная, загадочная и очаровательная! Наташка, держись – ты победишь! УДАЧИ!
***
Диана Синкевич и Амалия Азатян, вы почему участвуете в конкурсе «Мисс «Астравецкая праўда». Вам давно пара участвовать – «Мисс Беларусь». С такой красотой и на «Мисс Вселенная» пробиться можно. Удачи вам, девочки. Я горжусь, что в нашей Белоруссии есть такая красота!!!
Я гэтых эмацыянальных наведвальнікаў сайта поўнасцю разумею: ну не можа быць непрыгожым твая сяброўка ці каханая, вядома ж, яны – самыя лепшыя, і безумоўна, заслугоўваюць перамогі ў конкурсе.
Але пры ўсім гэтым правядзенне конкурсу мае на ўвазе, што ў ім будзе пераможца. Такім чынам, галасы наведвальнікаў сайта размеркаваліся наступным чынам: Віялета Бушмовіч, якая даслала сваё фота на конкурс, калі галасаванне ўжо ішло ва-ўсю, тым не менш змагла абысці сваіх “канкурэнтак” і набраць найбольш галасоў – 570. Крышачку саступіла пераможцы самая, бадай, папулярная ў каментарыях Аня Лукашэвіч, якая доўгі час лідзіравала ў рэйтынгу. Замыкае тройку лідараў Амалія Азацян.
А ў рэдакцыйнага журы задача была больш складаная. Многія “каментатары” наракалі на тое, што вынікі галасавання на сайце не самыя аб’ектыўныя, намякаючы, напэўна, на тое ж: у каго больш сяброў і знаёмых, хто не паленаваўся “накідаць” ссылак на наш сайт у сацыяльных сетках – той і ў лідарах! І пры гэтым выказвалі надзею на справядлівасць рэдакцыйнага журы.
Вядома, мы вельмі стараліся быць аб’ектыўнымі! Але ў пятнаццаці членаў калектыву рэдакцыі таксама розныя густы і прыхільнасці. Аднаму падабаецца сціпласць і натуральнасць, а іншаму – шыкоўнасць і гламур… Таму і па іх меркаванні, на перамогу ў конкурсе маглі прэтэндаваць як мінімум 17 удзельніц конкурсу з 25. Але найбольшую колькасць галасоў набрала Валерыя Савіцкая. На другім месцы – зноў на другім! – усё тая ж Аня Лукашэвіч.
Такім чынам, пераможцамі конкурсу “Міс “Астравецкая праўда” сталі Валерыя Савіцкая і Віялета Бушмовіч.
Дзяўчаты атрымаюць дыпломы рэдакцыі газеты, а ў якасці падарунка – магчымасць зрабіць фотасесію з нашым фотакарэспандэнтам Андрэем Памецькам.
Такая ж магчымасць прадастаўляецца і Ані Лукашэвіч, якая ў абодвух варыянтах галасавання стала другой, толькі крышачку не дацягнуўшы да перамогі.
Віншуем пераможцаў конкурсу і просім іх звязацца з рэдакцыяй для атрымання ўзнагарод.
А ўсім астатнім нагадваем: рэдакцыйныя конкурсы – як у газеце, так і на нашым сайце – будуць працягвацца – удзельнічайце і перамагайце!
Старшыня рэдакцыйнага журы Ніна РЫБІК.


