Ідзіце ў “кабінет”

12:53 / 22.01.2012

У рэдакцыю звярнуўся наш чытач з просьбай дапамачы разабрацца, чаму 15-га снежня яму адключылі інтэрактыўнае тэлебачанне, калі авансавую аплату за яго ён унёс з разлікам да 18-га?


За адказам на гэтае пытанне мы звярнуліся да спецыяліста па маркетынгу АРУЭС Надзеі Сухарэўскай:
– Сістэма разлікаў за паслугі інтэрактыўнага тэлебачання і высокаскараснога доступу да інтэрнету аўтаматызавана. З асабовага рахунку кліента грашовыя сродкі спісваюцца роўнымі часткамі кожны дзень. Пры павышэнні кошту паслугі памеру ўнесенага авансу не хапае на ўвесь месяц, таму паслуга аўтаматычна адключаецца.
Інфармацыю аб дзейнічаючых тарыфах, а таксама аб астатку грашовых сродкаў на вашым рахунку вы можаце праглядаць на сайтах www.zala.by і www.byfly.by. Самастойна кантраляваць стан асабістага рахунку можна ў так званым “кабінеце карыстальніка”, якія ёсць на гэтых сайтах – вам трэба будзе толькі ўвесці персанальныя коды, вызначаныя ў заключаным з нашай арганізацыяй дагаворы.