Островчанин Максим Андралойть стал серебряным призёром молодежного Чемпионата мира по лёгкой атлетике

12:31 / 21.07.2016
ostrovets_by_АндралойтьНеверагодная навіна прыляцела з польскага горада Быдгашч: наш зямляк Максім Андралойць стаў срэбраным прызёрам моладзевага Чэмпіянату свету па лёгкай атлетыцы ў дзесяцібор’і.

У першы дзень спаборніцтваў Максім упэўнена лідзіраваў, а вось сапраўдная інтрыга – хто ж стане пераможцам: беларус ці немец? – завязалася ў другі дзень чэмпіянату. Перад апошнім, дзясятым відам праграмы – бегам на 1 500 метраў, наш лёгкаатлет з адрывам ад нямецкага спартсмена Нікласа Каўля ў 27 ачкоў займаў першую пазіцыю. Аднак на дыстанцыі 1,5 кіламетра немец змог паказаць лепшы вынік, чым беларус.

У выніку Максім Андралойць з 8 046 ачкамі стаў срэбраным прызёрам моладзевага Чэмпіянату свету па лёгкай атлетыцы.

Віншуем Максіма з неверагоднай перамогай і ганарымся ім!

Падрабязнасці выступлення спартсмена на міжнародным форуме для атлетаў да 20 гадоў, а таксама каментарый першага трэнера шукайце ў папяровай версіі газеты “АП”.

Падрыхтавала Алена ГАНУЛІЧ.