Гервяты запрашаюць на Тройцу

10:12 / 15.06.2011
5

Паважаныя святары і вернікі Астравецкага дэканату!


Прыхаджане і ксёндз-пробашч касцёла Святой Тройцы ў вёсцы Гервяты сардэчна запрашаюць вас 18-19 чэрвеня падзяліць  радасць галоўнага прыхадскога свята – дня Святой Тройцы.


Свята пачнецца у суботу, 18 чэрвеня, у 18 гадзін, са Святой імшы за дзяцей і моладзь.
У нядзелю, 19 чэрвеня, у 12 гадзін пачнецца Святая імша на літоўскай мове.
У 12.50 – агульная для ўсіх супольная працэсія.
У 13.20 – Святая імша на беларускай і польскай мовах.


Будзем рады бачыць вас у гэтыя дні ў Гервяцкім касцёле, каб у супольнай малітве падзякаваць Пану Богу за яго шматлікія ласкі і папрасіць літасці і прабачэння нашых грахоў.