Трокеніцкі вернісаж і цырульнік для вяскоўцаў, або Што пачытаць у “раёнцы” 28 ліпеня

16:34 / 27.07.2026

З важнай інфармацыі на першай старонцы чытачы даведаюцца пра кадравыя змяненні.

Таксама ў нумары за аўторак вы прачытаеце:

– пра пілотны праект па прадастаўленні сацыяльных паслуг у Рытані;

– чым натхняліся майстры фарбаў і пэндзля на пленэры “Лета ў правінцыі”, які праходзіў у Трокеніках;

– дэпутаты мясцовага Савета дэпутатаў разгледзелі пытанні перадачы КСУП “Варняны” ў ведамства Гроднаэнерга і сацыяльнай абароны насельніцтва;

– колькі маку знішчана на тэрыторыі раёна і як караецца яго вырошчванне – разгледзелі на пасяджэнні райвыканкама;

– на МТК “Дравянікі” прайшоў семінар кіраўнікоў і спецыялістаў сферы жывёлагадоўлі. Пра душ для кароў, хэдлокі і экалагічныя “падлогі” – у матэрыяле карэспандэнта Алёны Гануліч;

– цікавае і аздараўляльнае захапленне астраўчан: танцуйце – бачата запрашае;

– у праекце пра здароў’е: прышчэпка для дзяўчынак ад віруса папіломы чалавека і падказкі псіхатэрапеўта, як радавацца жыццю і навошта гэта нам трэба.

Для любіцеляў цікава правесці вольны вечар – аднайменная рубрыка, дзе вас чакаюць замалёўкі, смяшынкі, віншаванні і прагноз надвор’я.