От хедлоков до капельного полива животных: как устроен современный молочный комплекс “Древеники”
15:14 / 27.07.2026
Каментарый
Вольга Умрыхіна, першы намеснік начальніка ўпраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання:
Кіраўнікоў гаспадарак, галоўных заатэхнікаў і ветурачоў на чале з першым намеснікам старшыні райвыканкама – начальнікам упраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання Валянцінам Чырыцам сустракалі на самым новым і перадавым гудагайскім малочна-таварным комплексе «Дравянікі».
Новы МТК разлічаны на ўтрыманне 1 600 галоў, у тым ліку 600 дойных кароў. На тэрыторыі ўзведзены два кароўнікі, будынак для сухастойных кароў і нецеляў, сучасная насосная станцыя, даільна-малочны блок з аўтаматызаванай сістэмай кіравання і электракацельнай.
Экскурсію па комплексе для ўдзельнікаў семінара правёў дырэктар КСУП «Гудагай» Эдуард Садоўскі. Па словах кіраўніка, не толькі на гэтым МТК, але і на іншых, многае ўзводзіцца ўласнымі сіламі: напрыклад, тыпавыя навесы для нецеляў, прафілакторыі для цялят, тэхналагічныя ёмістасці для захоўвання травяністых кармоў.
Дзіцячы садок для цялят
Для сябе адзначыла ідэальную, я б нават сказала стэрыльную, чысціню, – хоць у тапках хадзі! І гэта не для прыгожай карцінкі, а цэлая рабочая сістэма – клапаціцца пра цяля, як пра дзіця. Сёння такі ашчадны і трапяткі догляд за маладняком – нефармальны закон на ўсіх комплексах.
Лічба
Кошт прафілакторыя + неабходнае абсталяванне – 366 тысяч рублёў.«Душ» для кароў
Увогуле комплекс спраектаваны з ухілам на цыфравізацыю працэсаў і стварэнне максімальнага камфорту не толькі для самых маленькіх жыхароў МТК, але і ўсяго пагалоўя.У двух кароўніках, дзе ўтрымліваецца дойны статак, дзейнічае сістэма кропкавага ахалоджвання ці, калі казаць па-просту, своеасаблівы душ для рагуль. Дарэчы, гэта ноў-хаў ёсць толькі ў Дравяніках. Кропельны паліў, у якога 5 рэжымаў работы, зманціраваны над кармавым сталом.
Як растлумачыў галоўны заатэхнік КСУП «Гудагай» Віктар Алёкса, у спякотны перыяд распыляецца дробнадысперсная вільгаць, што засцерагае кароў ад цеплавога стрэсу, з-за якога зніжаюцца надоі і горшае якасць малака.
У памяшканні таксама ўстаноўлены вентылятары, дзякуючы якім мікраклімат у кароўніках у любую пару года аптымальны.
Лічба
Кошт сістэмы кропельнага паліву – 44 тысячы рублёў, вентылятараў – 80 тысяч.Пенны клінінг
Яшчэ адна з тэхнічных навінак – гэта цёплая падлога ў накапляльніку. Сістэма падагрэву ў зоне чакання перад дойкай засцерагае кароў ад пераахалоджвання капыт зімой.
Лічба
Кошт сістэмы стацыянарнай мыйкі і дэзінфекцыі высокага ціску 6 700 рублёў.Хэдлокі і экалагічныя «падлогі»
У некаторых жывёлагадоўчых памяшканнях устаноўлены хэдлокі ля кармавых сталоў. Яны дазваляюць мякка зафіксаваць жывёлу падчас кармлення для правядзення зоаветэрынарных аглядаў і маніпуляцый, штучнага асемянення ці вакцынацыі без лішняга стрэсу для кароў.Напрыклад, ветапрацоўку рагуль спецыяліст праводзіць за 2 гадзіны, а раней (з улікам перагону) на гэта затрачвалася да 2 дзён.
У кароўніках замест гумовых дыванкоў у месцах праходу зроблены насечкі і наліўное пакрыццё для мінімізацыі слізгання і траўмавання жывёлы. У стойлах у якасці падсцілкі выкарыстоўваецца пясок.
Лічба
Кошт хэдлокаў на адзін будынак – 70 тысяч рублёў.Тэхніка для жывёлагадоўлі
На раённыя семінары звычайна запрашаюць прадстаўнікоў розных кампаній у галіне сельскай гаспадаркі. Спецыялісты фірмы Кoblik прадставілі тэхніку для жывёлагадоўлі і кормавытворчасці. У прыватнасці, можна было паназіраць за механізаваным здрабняльнікам саломы. Таксама госці прывезлі машыну, якая аўтаматызавана яе падсцілае. Праўда, прапанова не зацікавіла кіраўнікоў гаспадарак. Са здрабненнем саломы цудоўна спраўляюцца корманарыхтоўчыя комплексы, а пад другую самаходную машыну павінны быць прыстасаваны памяшканні.