Меркаваннямі аб святочных канцэртах дзеляцца іх удзельнікі і гледачы

17:38 / 03.07.2026

Мы папрасілі падзяліцца сваімі ўражаннямі пра свята некаторых удзельнікаў і гледачоў канцэртнай праграмы.

Марыя Дземяшкевіч:

– Вельмі парадавала масавасць і актыўнасць гледачоў. Так шчыра прымаюць яны артыстаў, не шкадуюць апладысментаў, падтрымліваюць – гэта вельмі важна дня нас і прыемна.

Я таксама выходзіла на сцэну ў складзе хора ветэранаў – радая, што давялося прыняць удзел у канцэртнай праграме, прысвечанай нашаму галоўнаму святу.

А цяпер, калі самой ужо можна не хвалявацца, з задавальненнем пагляджу і паслухаю іншых артыстаў.

Тарэса Кузьміцкая з унучкай:

– Які цудоўны канцэрт! Кожнае выступленне, кожная песня, словы вядучых адгукаюцца ў сэрцы, кожнае – да мурашак! Тут – душа!

Глядзелі канцэрт ад першай песні да апошняй. Спадабалася літаральна ўсё. Не магу нават сказаць, што больш. Дачка прыехала ў адпачынак, унукі разам з намі – усе падзяляюць маё меркаванне. Такія канцэрты дазваляюць адчуць еднасць сям’і і народа, прыцягненне радзімы. Дзякуй вялікі артыстам за іх талент!

#ГоржусьБеларусь
#3ліпеня
#ДеньНезависимости
#МаяБеларусь
#нашакраіна


Ніна АЛЯКСЕЕВА.