Лепшыя творчыя сілы раёна дарылі настрой удзельнікам свята

16:55 / 03.07.2026

Якая ж урачыстасць без добрай песні? Такой, каб душа разгарнулася, мурашы пабеглі па скуры і ногі кінуліся ў скокі?

Лепшыя творчыя сілы Астравеччыны ў Дзень Незалежнасці прадэманстравалі ўсе грані сваіх шматлікіх талентаў – і гледачы не шкадавалі далоняў, дзякуючы ім за добрую песню і святочны настрой. Ганна Ткачук і іншыя артысты цэнтра культуры і народнай творчасці, народныя калектывы “Скарбніца”, “Кемеліна”, хор ветэранаў і “Рэха Астраўца”, вучні і выкладчыкі школы мастацтваў падрыхтавалі да свята новыя, пранікнутыя патрыятычным гучаннем кампазіцыі і выканалі ўжо добра вядомыя і любімыя гледачамі творы.

Гледачы падпявалі і падтанцоўвалі, апладзіравалі і крычалі “Брава!” . Адзінае, чаго не назіралася ў імправізаванай глядзельнай зале – гэта сумных твараў. Песні дайшлі да сэрцаў!

#ГоржусьБеларусь
#3ліпеня
#ДеньНезависимости
#МаяБеларусь
#нашакраіна


Ніна АЛЯКСЕЕВА.